Спадчына: Вулька Лаўская
Серада, 10 Лістапад 2021 08:43
1 кастрычніка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Бандарчука (1911–1996), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы
Пётр Фёдаравіч Бандарчук нарадзіўся 1 кастрычніка 1911 г. у в. Забароўцы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Лышчанскага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў польскую пачатковую школу, працаваў у сельскай гаспадарцы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны апынуўся на акупаванай тэрыторыі.